Намеснік старшыні Любанскага райвыканкама пагутарыў з работнікамі лясгаса
Прадстаўнікі раённай улады праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі,
каб глыбей уведаць, што хвалюе іх, якія ёсць праблемы, і, безумоўна, аказаць
садзейнічанне ў іх вырашэнні. Так, намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы
Мікалай Кудра днямі пагутарыў з работнікамі лясгаса.
Напачатку размовы ён пазнаёміў прысутных з вынікамі сацыяльна-эканамічнага
развіцця Любаншчыны. Агучыў, якія маюцца дасягненні на рахунку прадпрыемстваў і
арганізацый рэгіёна. Мікалай Мікалаевіч зазначыў, што паслядоўная работа ў
раёне вядзецца па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, будаўніцтву, развіццю
інфраструктуры горада і інш. Засяродзіў увагу прадстаўнік улады таксама на тых
накірунках, над якімі неабходна асабліва плённа працаваць сёлета, каб захаваць
тэмп росту вытворчасці і выканаць намечаныя планы ва ўсіх галінах народнай
гаспадаркі.
Падчас сустрэч быў закрануты шэраг надзённых пытанняў. Работнікі лясгаса, у
прыватнасці, цікавіліся пра перспектывы развіцця нашага рэгіёна з улікам таго,
што будуецца горна-узбагачальны комплекс
па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў. Акрамя таго, некаторыя з прысутных звярнуліся да М.М. Кудры
з запытамі асабістага характару. Канешне ж, ён уважліва выслухаў кожнага. На
большасць паступіўшых зваротаў намеснік старшыні райвыканкама адказаў адразу.
На астатнія паабяцаў даць тлумачэнні пасля дадатковага вывучэння.









