На ўчастак для галасавання - разам з дзеткамі
На ўчастак для галасавання - разам з дзеткамі
Усе, хто не зможа ў асноўны дзень выбараў прыйсці
на ўчастак для галасавання, лічаць сваім абавязкам зрабіць гэта датэрмінова.
Вось і Уладзімір, Надзея Савіцкія з аграгарадка Сосны 1 не чакалі нядзелі.
Яны завіталі, калі з’явілася магчымасць. Прычым з
дзеткамі. Дзяўчынкі Дзіяна, Віялета, Асцінь і хлопчык Кірыл з цікавасцю
назіралі за дзеяннямі дарослых. І, здавалася, таксама разумелі ўсю важнасць
моманту.
– Мы заўсёды прымаем удзел у выбарах, – зазначыў галава
сям’і. –Усведамляем, што важны кожны голас. І мы аддалі яго за мір, спакой,
стабільнасць на нашай зямлі. Каб дзецям
было камфортна і бяспечна жыць.









