На ўчастак для галасавання прыйшлі ўсёй сям’ёй
На ўчастак для галасавання прыйшлі ўсёй сям’ёй
Вось і галоўны санітарны ўрач Любанскага раёна
Мікалай Арцюх завітаў на Кастрычніцкі №1 участак для галасавання з жонкай Наталляй,
сынком Данікам і дачушкай Дашкай. Дзеткі былі не проста назіральнікамі, бацькі
даверылі ім апусціць запоўненыя бюлетэні ў урну. Такім чынам малышы далучыліся
да значнай грамадска-палітычнай падзеі.
У сваю чаргу Мікалай Леанідавіч зазначыў, што лічыць важным з дзяцінства прывіваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, любові да Айчыны, беларускіх традыцый. Таму неўпершыню галасуюць усёй сям’ёй.
– Для нас, як, бадай, і для ўсіх, землякоў, важна, каб у краіне панаваў мір, умацоўваўся эканамічны патэнцыял і паляпшаўся дабрабыт насельніцтва, – зазначыў М.Л. Арцюх.










