На цэнтральнай плошчы Любані прайшоў аўтафлэшмоб, прысвечаны Дню Перамогі
На цэнтральнай плошчы Любані прайшоў аўтафлэшмоб, прысвечаны Дню Перамогі
У гонар вялікага свята, авеянага непагаснай партызанскай
славай, па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах
моладзі райвыканкама, на цэнтральнай плошчы Любані прайшоў аўтафлэшмоб.
Вадзіцелі
на чырвоных аўтамабілях з прымацаванымі літарамі з розных бакоў вуліцы Першамайскай, а таксама
Леніна і Інтэрнацыянальнай няспешна заехалі на плошчу і выстраіліся такім чынам,
каб з вышыні чыталася “Перамога – 75!”. Гэтым яны ўшанавалі памяць тых, хто
загінуў, усславілі подзвіг пераможцаў, аддалі даніну павагі ўсім, хто адстаяў
незалежнасць Радзімы. А пасля з гучным сігналам удзельнікі флэшмобу
накіраваліся па месцах баявой славы, усклалі кветкі і вянкі да помнікаў герояў
Вялікай Айчыннай вайны, мужных салдатаў-вызваліцеляў.









