На тэрыторыі прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў г. Любані створаны міні-заапарк
Ён прыцягвае, дарэчы, не толькі юных прыхаджан,
выхаванцаў нядзельнай школы, а і дарослых. Многія з любанчан, якія наведваюць
храм, абавязкова завітваюць і да жывёлін. “Калі назіраеш за імі, – кажуць
некаторыя, узнімаецца настрой, з’яўляецца адчуванне незвычайнага спакою,
псіхалагічнага камфорту”.
Як распавёў настаяцель прыхода, благачынны нашай
царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун, некалькі гадоў таму ў яго
з’явілася ідэя завесці некалькі дэкаратыўных вавёрак. Але з імі, на жаль, не
атрымалася – не змог набыць. Затое купіў парачку прыгожых трусаў (кроликов).
Неўзабаве сябры падарылі дзвюх ліс – звычайную рыжую і чорна-бурую. А зараз ужо
ў міні-заапарку звыш 20 асобін – акрамя трусаў і ліс, ёсць насухі (род невялікіх млекакормячых сямейства
янотавых), козлік белай бельгійскай пароды, марскія свінкі, в’етнамскія пятух і
курачкі. За імі ажыццяўляеца пастаянны догляд, і ўсе жывёліны адчуваюць сябе
ўтульна. Трусаў ужо развялося шмат, і ўлетку іх, зазначыў свяшчэннаслужыцель,
нават раздавалі жадаючым трымаць такіх жывёлін дома.
Сам айцец Аляксандр штодзень абавязкова прыходзіць
да клатак з жывёламі, корміць іх, назірае за паводзінамі. І не губляе надзеі
ўсё ж такі завесці яшчэ і дэкаратыўных вавёрачак – вельмі падабаюцца яны.









