На тэрыторыі Мінскай вобласці збіраць журавіны можна з 2 верасня

Общество
2 сентября 2019
198
На тэрыторыі Мінскай вобласці збіраць журавіны можна з 2 верасня
Жыхары сталічнага рэгіёна з сённяшняга дня могуць смела накіроўвацца на балота за журавінамі. На тэрыторыі Мінскай вобласці збор ягад дазволены з 2 верасня.

Дата ўстаноўлена рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта №557 ад 30 ліпеня 2019 года.

Прыродаахоўныя органы ў сваю чаргу нагадваюць, што згодна з дзеючымі правіламі колькасць спелых пладоў журавін павінна складаць не менш за 95% ад агульнай сабранай масы.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio