На тэрыторыі Любанскага раёна 9 чэрвеня ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў

Общество
9 июня 2020
104
На тэрыторыі Любанскага раёна 9 чэрвеня ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў
У Беларусі 9 чэрвеня пачалі дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў.

Так, згодна з інфармацыяй, размешчанай на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса, па стане на 9 гадзін раніцы 9 чэрвеня забароны і абмежаванні ўжо ўведзены ў 20 раёнах краіны. У бліжэйшыя дні ў сувязі з надыходам спякотнага надвор'я гэта лічба можа павялічыцца ў некалькі разоў.

На Міншчыне меры абмежавальнага характару дзейнічаюць у 15 раёнах, у тым ліку і ў Любанскім. Гэта значыць, што наведваць лес можна, а вось паліць кастры ў ім нельга. Акрамя таго, забараняецца ўезд транспарту, за выключэннем службовага.

Нагадаем, абмежаванне ўстанаўліваецца пры трэцім класе пажарнай небяспекі, забарона – пры чацвёртым і пятым класах.

Ілюстрацыя - скрын інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio