На тэрыторыі Любанскага раёна 70 вадзіцеляў паплаціліся за тое, што не ўключылі бліжняе святло фар

Общество
6 сентября 2019
149
На тэрыторыі Любанскага раёна 70 вадзіцеляў паплаціліся за тое, што не ўключылі бліжняе святло фар
Многія вадзіцелі (напэўна, па звычцы) яшчэ 6 верасня днём рухаліся з уключаным бліжнім святлом фар. 

Тым часам акцыя «Увага – дзеці!», падчас якой трэба было выконваць дадзенае патрабаванне, завяршылася 5 верасня. Нагадаем, яе старт быў дадзены 25 жніўня.

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ Любанскага РАУС, у перыяд правядзення акцыі за тое, што не ўключылі бліжняе святло фар, паплаціліся штрафам 70 вадзіцеляў. Яшчэ 7 грамадзян прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правіл перавозкі дзяцей.

Акрамя таго, з 25 жніўня па 5 верасня на тэрыторыі Любанскага раёна супрацоўнікі ДАІ выявілі 3 факты кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Панясуць адказнасць і 7 грамадзян, якія знаходзіліся за рулём, хаця не мелі вадзіцельскіх правоў.

Тым часам з 6 па 9 верасня на тэрыторыі Любанскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Цвярозы вадзіцель».

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio