На пытанні адказваў памочнік Прэзідэнта
Так, шматдзетная матуля з Любані Вольга Петраш жадае
пабудаваць уласнае жыллё. Але ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам не можа.
Справа ў тым, што маладая жанчына разам з мужам і двумя дзеткамі некалькі гадоў
таму пераехалі ў райцэнтр. Ім прапанавалі арэндную 3-пакаёвую кватэру ў новым
доме. Яны, вядома, згадзіліся. Але, калі ў Петрашаў нарадзілася трэцяе дзіця, і
яны атрымалі статус шматдзетных бацькоў, з’явілася думка стаць на чаргу для
паляпшэння жыллёвых умоў. Аднак, як высветлілася, зрабіць гэта немагчыма. На
кожнага з членаў сям’і прыходзіцца больш як 15 квадратных метраў. Калі ж яны
з’едуць з заёмаемай кватэры, атрымаецца быццам пагоршылі жыллёвыя ўмовы, і ўсё
роўна яшчэ 5 гадоў не змогуць стаць на чаргу. Вось такая склалася сітуацыя,
вырашыць якую на мясцовым узроўні нельга.
У сваю чаргу Ігар Уладзіміравіч з разуменнем аднёсся да
праблемы і паабяцаў падрыхтаваць адпаведную інфармацыю для кіраўніка
Адміністрацыі Прэзідэнта, каб па магчымасці адрэгуляваць той “прававы казус”,
які маецца на сённяшні дзень. Тады такія сем’і, як Петрашы, а яны, напэўна,
ёсць і другіх рэгіёнах краіны, змогуць скарыстацца субсідыяй і пабудаваць
уласную кватэру альбо дом.
Яшчэ адзін любанчанін Іван Шаўцоў выказаў нараканне на
тое, што пасля расшырэння вуліцы Першамайскай прыпынак грамадскага транспарта
каля райбальніцы размясцілі ў некаторай аддаленасці ад пешаходнага перахода. А
гэта нязручна, асабліва для састарэлых нямоглых людзей. Таксама Іван Рыгоравіч
паскардзіўся на недастатковы падагрэў вады – у доме, дзе ён пражывае па вул.
Пралетарскай, 2, яна ледзьве цёплая. І.У. Яўсееў паабяцаў: абодва пытанні не
застануцца па-за ўвагай.
Людміла Гарэлька, яе дачка Іна Божка, Ганна Цецярук
выказалі падзяку за станоўчае вырашэнне
іх пытання па капітальным рамонце дома па вуліцы Кірава, 84 у Любані. Значны
аб’ём работ ужо выкананы, цяпер жанчын хвалюе, калі іх прадоўжаць, у
прыватнасці, па водазабеспячэнні і водаадвядзенні. І атрымалі станоўчы адказ: усё,
што прадугледжана праектна-каштарыснай дакументацыяй, будзе зроблена, таму
турбавацца не варта.
Увогуле Ігар Яўсееў уважліва выслухаў усе звароты і
паабяцаў прапрацаваць іх дадаткова, найбольш вострыя і актуальныя узяць пад
уласны кантроль.









