На парадку дня – аздараўленне
Пра арганізацыю летняй аздараўленчай кампаніі на Любаншчыне, дэмаграфічную сітуацыю і інш вялася гаворка на інструкцыйна-метадычнай нарадзе з удзелам ідэалагічнага актыву раёна.
Намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і
турызме райвыканкама Анжэла Лапановіч агучыла, колькі лагераў будзе
функцыянаваць сёлета і які кошт пуцёвак у іх. Што датычыць стацыянарнага
летніка “Арэса”, то кругласутачнае знаходжанне там на працягу 18 дзён рабят 6-7
і 8-10-гадовага ўзросту абыдзецца бацькам у 107 рублёў (да прыкладу, поўны
кошт, без датацыі, 303 руб.); 11-13 – у 118 руб. (314 руб); 14-18 – 77 руб. на
першай і другой зменах (163 руб.), 126 руб. – на трэцяй, чацвёртай, пятай (322
руб.). Даплата за прабыванне ў профільных лагерах складзе: “Лінгвісцяня”
(лінгвістычны на базе СШ №1 г. Любані) – ад 23 да 32 рублёў, “Патрыёт” (ваенна-патрыятычны
ў в.ч. 42715 сумесна з Урэцкай СШ№2) – 48,50 руб., “Андрамеда” (для
высокаматываваных дзяцей на базе Сароцкай СШ) – ад 37 да 46,50 руб., “Эрудыт” (для
высокаматываваных дзяцей у Стараюрковіцкім ВПК ДС-СШ) – ад 20 да 32 руб.,
“Чампіён” (ад ДЮСШ на базе “Арэсы”) – ад 42,50 да 56 руб., “Юнацтва” (працы і
адпачынку ў Палічынскім ВПК ДС-СШ) – 43 руб. Таксама, як заўсёды, будуць
працаваць аздараўленчыя пляцоўкі з дзённым знаходжаннем ва ўстановах адукацыі.
У тым ліку і дашкольных, дзе плануецца рэалізаваць праект “Лето красное –
безопасное”.
Урач агульнай практыкі Любанскай ЦРБ Анастасія Калодзька распавяла
пра бранхіяльную астму, якая з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных
неінфекцыйных захворванняў. І з
кожным годам адзначаецца
павелічэнне пацыентаў з такім дыягназам. Прычыны розныя, але часцей лічыцца,
што сімптомы хваробы выклікаюць алергены. Нярэдка яна праяўляецца на фоне
фізічных нагрузак, у выніку стрэсу і г.д. Менавіта таму перад лячэннем вельмі
важна выявіць прычыну хваробы. І ўвогуле, як зазначыла ўрач, калі з’яўляюцца прыступападобны
кашаль, цяжар, здушэнне або боль у грудной клетцы, цяжэй становіцца дыхаць,
трэба неадкладна звяртацца ў бальніцу. Важная ранняя дыягностыка захворвання і
няўхільнае выкананне медыцынскіх прызначэнняў.
У завяршэнне начальнік аддзела ЗАГС Марына Ісунова зрабіла аналіз дэмаграфічных паказчыкаў за мінулы год і чатыры месяцы бягучага. На жаль, лічбы сведчаць пра тое, што і ў краіне ў цэлым, і ў нашым рэгіёне ў прыватнасці, натуральны прырост насельніцтва адмоўны. Аднак ёсць і станоўчыя тэндэнцыі: летась органамі запісу актаў грамадзянскага стану зарэгістравана больш шлюбаў і менш іх скасаванняў.









