На палетках сельгасарганізацый ужо разгорнуты шэраг гаспадарчых работ

Общество
31 марта 2021
122
На палетках сельгасарганізацый ужо разгорнуты шэраг гаспадарчых работ

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Рачэнь» яны вядуцца адразу ў некалькіх накірунках. Тым, як ідуць справы ў названай арганізацыі, падзяліўся з карэспандэнтам раённага выдання галоўны аграном таварыства Аляксандр Кійко.

– Вось тут, злева, ва ўрочышчы Котарава, – паказвае ўдалячынь Аляксандр Кійко, – працуе звяно па ўнясенні арганічных угнаенняў. Названы від работ актыўна вядзём з 23 сакавіка. Загружае арганіку на пагрузчыку Амкадор-352 у прычэпы трактароў Аляксей Шульга. Механізатары Мікалай Януш на энерганасычаным МТЗ-3522 з прычэпам Флігель гігант АSW і Мікалай Лебедзеў на МТЗ-82 з ПРТ-7 раскідваюць гной пад будучую сяўбу. Плануем узмацніць работу ў названым накірунку, выдзеліць дадаткова некалькі адзінак тэхнікі, у тым ліку яшчэ адзін Амкадор. Увогуле ўнясеннем арганікі звяно будзе займацца не менш як месяц, – падзяліўся галоўны аграном.

Пасля паказаў і распавёў пра тое, як выконвапецца падкормка азімых зерневых. У названы дзень ва ўрочышчы Случына ўносілі ўгнаенне КАС пад азімае трыцікале на машыне «Раса» Уладзімір Купрусь і механізатар Сяргей Курда на трактары МТЗ-82 з цыстэрнай МЖТ-11. У гэту весну аграрыям таварыства патрэбна падсілкаваць узыходы ўсёй азіміны. Згодна з планам іх у «Рачэні» 2 671 гектар, з іх 746 га складае азімы рапс.

Па словах Аляксандра Кійко, уліку першачарговых веснавых палявых работ – ушчыльненне шматгадовых траў. Для выканання гэтага ў ААТ закуплена неабходная колькасць насення люцэрна-злакавай сумесі і іншых сельскагаспадарчых культур, што выкарыстоўваюцца дзеля гэтых мэт.

Літаральна ў першых чыслах красавіка бягучага года аграрыі  таварыства разгорнуць маштабную кампанію па сяўбе яравых сельскагаспадарчых культур. Дзеля сельгасугоддзяў ААТ «Рачэнь», па словах спецыялістаў гаспадаркі, гэта самы аптымальны тэрмін пачатку названага віду сельгасработ, які не раз станоўча апраўдваў сябе канчатковым рэзультатам вырашчанага ўраджаю.

 

На здымку: Работу сеялкі Horsch Pronto 8 SW механізатар ААТ «Рачэнь» Сяргей Дастанка адсочвае з дапамогай камп’ютарнай устаноўкі, якой абуладкавана кабіна яго Fendt 1042.



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio