На мінулых выхадных на дарогах Любанскага раёна супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі нязначную колькасць парушэнняў

Общество
1 февраля 2021
114
На мінулых выхадных на дарогах Любанскага раёна супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі нязначную колькасць парушэнняў

Так, дробная аварыя здарылася 30 студзеня на аўтадарозе Рачэнь–Закальное (на ўездзе ў першы з названых населеных пунктаў). Грамадзянін 2001 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Фольксваген» пры выбары хуткасці руху не ўлічыў умовы надвор’я і іншыя фактары, у вынку чаго з’ехаў ў левы па ходзе руху кювет.

А 31 студзеня дзяржаўтаінспектары затрымалі «бяспраўніка». Вадзіцельскага пасведчання не змог паказаць грамадзянін 1979 г.н., які кіраваў аўтамабілем «Сітраэн» па вуліцы Акцябрскай у горадзе Любані.

Фото носит иллюстративный характер. 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio