На мінулым тыдні ў Калінаўцы згарэў дом
На мінулым тыдні ў Калінаўцы згарэў дом
Неасцярожнае абыходжанне з агнём – адна з верагодных прычын узнікненная пажара ў в. Калінаўка на мінулым тыдні.
Узгаранне заўважыла суседка пацярпелых гаспадароў дома па вул. Кастрычніцкай населенага пункта у 18 гадзін 23 сакавіка. Жанчына адразу перадала пра здарэнне па тэлефоне экстранай службы, пасля чаго паспяшалася паведаміць пра пажар сям’і пенсіянераў, што на той момант знаходілася ўнутры будынка. Папярэджаныя аднавяскоўцы змаглі самастойна пакінуць сваё жыллё да прыбыцця выратавальнікаў. Да таго ж і самі гаспадары, і іх суседзі паспрабавалі затушыць пажар уласнымі сіламі, аднак гэта ў іх не атрымалася. Агонь даволі хутка ахапіў драўляны дом. Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, што прыбылі на месца здарэння, выявілі, што збудаванне гарыць ужо адкрытым полымям. Зразумела, уратаваць яго магчымасці не было ніякай.









