На мінулым тыдні павялічылася на адзін колькасць лясных пажараў, якія здарыліся на тэрыторыі нашага раёна з пачатку года

Общество
7 октября 2020
105
На мінулым тыдні павялічылася на адзін колькасць лясных пажараў, якія здарыліся на тэрыторыі нашага раёна з пачатку года

Так, у Любанскі лясгас раніцай 1 кастрычніка ў 9 гадзін 20 мінут ад работнікаў ЗТАА «Слаўкалій», якое займаецца рэалізацыяй інвестпраекта па будаўніцтве Нежынскага горна-абагачальнага камбіната, паступіў трывожны сігнал. Яны паведамілі, што на ўчастку паміж населенымі пунктамі Шыпілавічы і Белы Слуп гарыць лясны масіў.


Праз пятнаццаць мінут работнікі лесу прыбылі ва ўказанае месца і безадкладна прыступілі да тушэння пажару. Полымя хутка распаўсюджвалася – таму спрыяў моцны вецер. Ліквідаваць узгаранне ўдалося за паўтары гадзіны. Дзеля гэтага было выкарыстана каля дваццаці тон вады. Агнём пройдзены ўчастак плошчай 0,1 га.


Папярэдне ўстаноўлена, што пажар адбыўся па віне чалавека. Так, знойдзена месца, дзе незадоўга да ўзгарання было разведзена вогнішча. Хутчэй за ўсё, наведвальнікі лесу дрэнна яго патушылі. Вецер лёгка разадзьмуў вугельчыкі. Агонь успыхнуў з новай сілай і, ні кім не кантралюемы, пачаў распаўсюджвацца.


Такім чынам, на Любанчыне з пачатку года зафіксавана ўжо восем лясных пажараў. Полымем пашкоджана практычна 12,7 га лесу.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio