На льнозаводзе таксама гарачая пара
На льнозаводзе таксама гарачая пара
Працаўнікі адкрытага акцыянернага
таварыства “Любанскі льнозавод” у гэтыя летнія дні шчыруюць на палетках з так
званым у народзе “паўночным шоўкам”. Зараз у льнозаводаўцаў, нібы ў хлебаробаў,
кожная пагодлівая часіна на вагу золата, таму камбайнавыя экіпажы, дарэчы ў
гэтым годзе іх сфарміравана 14, прыбываюць на поле загадзя, да таго, як спадзе
ранішнія раса. Работа пачынае кіпець адразу, як толькі абветрыцца ды прасохне
лён.
Церабленне вядзецца з восьмага ліпеня і, па словах галоўнага агранома льнозавода Алы Брагінец, на 31 чысло назвага месяца гэта выканана на 37% плошчаў. У цэлым культура вырошчвалася на 1 789 гектарах. Закончыць церабленне плануецца да сярэдзіны жніўня. Але гэта, можна сказаць, толькі добры задзел на будучую вялікую працу па ўпарадкаванні лёну.
На здымку: Прафесіяналы ў церабленні лёну – механізатары ААТ «Любанскі льнозавод» (злева направа) Іван ЗУБАРЭВІЧ, Сяргей АЛЬХОВІК, Віталій ХОМІЧ, Аляксандр ПЕТРУШЭНЯ.









