На Любаншчыне знізіўся ўзровень захворвання на ВРВІ
На Любаншчыне знізіўся ўзровень захворвання на ВРВІ
На Любаншчыне назіраецца рэзкі спад захворвання на вострыя рэспіраторныя
вірусныя інфекцыі. Так, у перыяд з 6 па 12 сакавіка ўключна адпаведны дыягназ медыкі
паставілі 165 наведвальнікам устаноў аховы здароўя, што на 110 менш, чым тыднем
раней. Пра гэта «ГЛ» паведаміла ўрач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела
эпідэміялогіі) Любанскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля
Лапанік.
У пятніцу 13 сакавіка дыягназ «ВРВІ» быў пастаўлены васьмі жыхарам раёна.
Для параўнання, у папярэднюю пятніцу – 31. У структуры захварэўшых практычна
пароўну дарослых і дзяцей, аднак апошніх усё ж крыху больш. Тыднем раней
карціна была іншай: дзве трэці захварэўшых складалі дарослыя і адну трэць –
дзеці.









