На Любаншчыне завяршылі ўборку бульбы
На Любаншчыне завяршылі ўборку бульбы
На раніцу 30 кастрычніка сельгасарганізацыі Любаншчыны закончылі капаць бульбу. Сёлета гэта культура вырошчвалася ў чатырох гаспадарках раёна: КСУП «Эксперыментальная база «Любанская» (70 га), сельгасупраўленні «Загальскі» ААТ «МАПІД» (50 га), адкрытых акцыянерных таварыствах «Асавец-агра» (50 га) і «Юрковічы» (5 га). З агульнай плошчы 175 гектараў сельгасарганізацыі атрымалі 4 296 тон клубняў. Ураджайнасць склала 245 цэнтнераў з гектара (для параўнання: 204 ц/га было ў 2018 годзе).
Лепшы, чым у іншых гаспадарках раёна, сабралі ўраджай другога хлеба ў «Асаўцы-агра» – 1 393 тоны клубняў пры ўраджайнасці 279 ц/га.









