На Любаншчыне завяршаецца ўборка кукурузы
Сёлета ў сельгасарганізацыях Любаншчыны кукуруза
вырошчвалася на 16 579 гектарах. Зараз уборка гэтай каштоўнай культуры ідзе
да завяршэння. На раніцу 17 кастрычніка бягучага года першым у раёне справіўся
з гэтай работай калектыў корманарыхтоўшчыкаў ААТ «Рачэнь», дзе кукуруза вырошчвалася
на 1 818 гектарах. Больш за 90% плошчаў з «каралевай палёў» ужо ўбралі ў
ААТ «Асавец-агра» і ААТ «Забалацкі».
У цэлым у гаспадарках раёна на корм жывёле
сабралі 279 941 тону зялёнай сіласнай масы пры сярэдняй ўраджайнасці 254
цэнтнеры з гектара (191 ц/га атрымлівалі летась).
Па дадзеных упраўлення па сельскай
гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на вышэйпаначаную дату гаспадаркам
засталося ўбраць 2 858 гектараў кукурузы (17%). З адставаннем ад іншых
работа вядзецца ў ААТ «Урэцкі»: тут не скошана 493 гектары (31% ад агульнай
плошчы) гэтай сельгаскультуры.
Пакуль стаяць цёплыя восеньскія дзянькі,
корманарыхтоўшчыкам асобных арганізацый раёна варта прыкласці максімум
намаганняў, каб паспяхова закончыць кампанію па ўборцы збожжа.
На здымку: Васіль МІЦЬКО – перадавы працаўнік сельгасфіліяла «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» – з пачатку сезона на кормаўборачным камбайне КВК-800 убірае кукурузу.
Фота аўтара.









