На Любаншчыне заданне па сяўбе азімых выканана на 92%, па ўборцы кукурузы – на 68%
На Любаншчыне заданне па сяўбе азімых выканана на 92%, па ўборцы кукурузы – на 68%
Шэсць з дванаццаці гаспадарак Любаншчыны завяршылі сяўбу азімых культур.
Гаворка ідзе пра КСУП «Таліца-агра», СУ «Загальскі», ААТ «Забалацкі», «Рачэнь»,
«Юрковічы», «БВА». У цэлым па раёне насенне загорнута на 92 працэнтах
запланаваных плошчаў. Дадзеныя прыведзены на раніцу 13 кастрычніка.
Працягваецца ўборка кукурузы. Заданне выканана на 68%. Тройку лідараў па
тэмпах работ складаюць «Урэцкі» (81%), «Рачэнь» (81%) і «Асавец агра» (79%).









