На Любаншчыне стартавала адпраўка прызыўнікоў у армію
На Любаншчыне стартавала адпраўка прызыўнікоў у армію
Па стане на 18 мая (уключна) ужо пяць жыхароў раёна папоўнілі войскі. Раніцай 19 мая яшчэ пяць любанчан селі ў аўтобус і накіраваліся ў абласны зборны пункт у Мінск. Адтуль іх шлях будзе ляжаць да месц нясення службы. У прыватнасці, дадзеная пяцёрка адправіцца ў пагранвойскі.















