На Любаншчыне разгортваецца спаборніцтва корманарыхтоўшчыкаў
На Любаншчыне разгортваецца спаборніцтва корманарыхтоўшчыкаў
На мінулым тыдні
пачалася сельскагаспадарчая кампанія па нарыхтоўцы кармоў на зімова-стойлавы
перыяд. Зараз вядзецца ўборка шматгадовых траў першага ўкосу. У адпаведнасці з планам на будучы зімова-стойлавы
перыяд сельгасарганізацыям Любанскага раёна патрэбна нарыхтаваць больш як 230
тыс. тон сіласу, каля 190 тыс. т сенажу і 7 585 т сена.
Па
інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на
раніцу 25 мая бягучага года лідарам па колькасці назапашанага корму з’яўляецца
калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Забалацкі», які нарыхтаваў сенажу
больш за 5 тыс тон (16,8% ад плана). На рахунку гаспадаркі маецца 2,18 цэнтнера
кармавых адзінак на ўмоўную галаву грамадскага статка жывёлы. У тройку
перадавікоў корманарыхтоўчай кампаніі ўваходзяць КСУП «Таліца-агра» (1,79 ц к.
адз.), ААТ «Рачэнь» (1,34 ц к. адз.).









