На Любаншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод»

Общество
10 января 2020
138
На Любаншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод»

На гэты раз старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Статкевіч сумесна з доктарам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірынай Волах, а таксама спецыялістамі гаспадаркі наведалі малочнатаварныя фермы КСУП «Таліца-агра». Першым аб’ектам была МТФ «Касцюкі», дзе ўтрымліваецца 1058 галоў БРЖ, з іх 510 дойнага статку. Тут працуюць каля 20 чалавек. Калектыў зладжаны, адчуваецца, што кожны працаўнік перажывае за вынікі сваёй дзейнасці. Трэба адзначыць, што жывёла знаходзіцца ў добрых умовах: забяспечана кармамі, пачышчаны стойлы. Пагэтаму і надоі павінны павышацца. Віктар Мікалаевіч павіншаваў жывёлаводаў са святамі, расказаў пра становішча сельскагаспадарчай галіны ў раёне,назваў гаспадаркі-перадавікі і іх дасягненні, пажадаў больш высокіх паказчыкаў вытворчасці. Лепшыя працаўнікі фермы – аператары машыннага даення Галіна Філіпавец, Ірына Батракова, Святлана Вярбіцкая – атрымалі Падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, а Зінаіда Нікішына – ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio