На Любаншчыне працягваецца нарыхтоўка травяністых кармоў
На Любаншчыне працягваецца нарыхтоўка травяністых кармоў
У сельгасарганізацыях Любаншчыны працягваецца работа па стварэнні трывалай
кармавой базы для грамадскага статка на зімова-стойлавы перыяд. Па стане на 9
кастрычніка ў сярэднім па раёне назапашана 24,87 цэнтнера кармавых адзінак травяністых
кармоў на ўмоўную галаву жывёлы (+3,44 ц к. адз. да 2018 года). Тройку лідараў па
колькасці назапашанага для жывёлы корму складаюць КСУП «Эксперыментальная база «Любанская»
(35,15 ц к. адз.) і адкрытыя акцыянерныя таварыствы «БВА» (31,23), «Урэцкі» (27,42).
Што тычыцца іншых гаспадарках Любаншчыны, то на вышэйпазначаную дату значна
адстае ад іншых па наяўнасці травяністых кармоў калектыў КСУП «Таліца-агра»,
дзе нарыхтавана пакуль толькі 17,57 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы (24,87 ц
к. адз. – сярэдні паказчык па раёне).
На здымку: Юрый ЗАХАРЧАНКА на кормаўборачным камбайне John Deere 7350 – перадавік нарыхтоўчай кампаніі 2019 года ў КСУП «Эксперыментальная база «Любанская».
Фота аўтара.









