На Любаншчыне прайшоў раённы суботнік
Дзясяткі прычэпаў, напоўненых апалай лістотай, вывез транспарт
жыллёва-камунальнай гаспадаркі падчас раённага суботніка, які 19 кастрычніка
прайшоў на Любаншчыне.
Аднак яго ўдзельнікі ў мінулую суботу не толькі наводзілі парадак на
тэрыторыях, замацаваных за прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі. Традыцыйна
восенню праводзіцца азеляненне тэрыторыі. Гэтай справай займаліся ў розных
кропках Любані і ў сельскіх населеных пунктах раёна. У прыватнасці, работнікі цэнтра
гігіены і эпідэміялогіі ў горадзе за вуліцай Лышчэні садзілі бярозкі. А побач з
імі, уздоўж берагавой лініі Арэсы, прыбіралі смецце работнікі камбіната бытавога
абслугоўвання.
Больш падрабязна пра тое, як прайшоў суботнік на
Любаншчыне, чытайце ў «ГЛ» ад 25 кастрычніка.
Фота аўтара.









