На Любаншчыне прайшла "Ярмарка вакансій"

Общество
2 мая 2019
178
На Любаншчыне прайшла "Ярмарка вакансій"
 

У рамках агульна-рэспубліканскага мерапрыемства «Адзіны дзень занятасці» ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама была арганізавана «Ярмарка вакансій».

У яе рабоце прынялі ўдзел члены раённай пастаянна дзеючай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Сярод тых, хто звярнуўся за дапамогай у працаўладкаванні, былі розныя катэгорыі насельніцтва. У кагосьці не склаліся ўзаемаадносіны на папярэднім месцы, хтосьці паказаў сябе не з лепшага боку – знаходзіўся ў нецвярозым стане, у некага шэраг медыцынскіх абмежаванняў для работы па той ці іншай прафесіі, а камусьці патрэбна падтрымка ў адкрыцці ўласнай справы. З кожным выпадкам, вядома ж, разбіраліся асобна, са шчырым жаданнем дапамагчы і выправіць сітуацыю.

Не занятым у эканоміцы любанчанам, а прыйшло іх звыш дзесяці, прапаноўваліся месцы з банка вакансій, давалася кансультацыя па ўмовах уладкавання на работу, патрабаваннях, што прад’яўляюцца наймальнікамі, распавядалася пра магчымасць навучання па запатрабаваных на рынку працы прафесіях і г.д. Усе, безумоўна, пачарпнулі для сябе неабходную інфармацыю. Але пакуль адны, так сказаць, найбольш свядомыя і адказныя, без прамаруджвання скарысталіся дадзенай магчымасцю, звярнуліся ў прапанаваныя арганізацыі, іншыя разважаюць.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio