На Любаншчыне назіраецца спад захворваемасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі

Общество
18 февраля 2020
163
На Любаншчыне назіраецца спад захворваемасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі

 

Пра гэта паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.


Так, ў перыяд з 7 па 13 лютага ўключна дыягназ «ВРВІ» быў пастаўлены 242 любанчанам. Гэта на 22 % менш, чым тыднем раней, калі колькасць захварэўшых склала 310.


Па-ранейшаму на ВРВІ часцей хварэюць школьнікі (на іх долю прыходзіцца 56 % ад усіх зарэгістраваных выпадкаў). Кожны пяты захварэўшы – дарослы. Астатняя колькасць (24 %) – дзеці ва ўзросце да шасці гадоў.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio