На Любаншчыне набліжаецца да завяршэння кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу

Общество
15 ноября 2019
121
На Любаншчыне набліжаецца да завяршэння кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу

Як расказала ўрач-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Лапанік, па стане на 13 лістапада за кошт рэспубліканскага, мясцовага бюджэтаў, а таксама за сродкі прадпрыемстваў і арганізацый прышчэплены ўжо 10 699 любанчан, альбо 87% ад неабходнай колькасці.


Масава праводзіцца вакцынацыя наступных катэгорый грамадзян: дзяцей ва ўзросце ад трох гадоў і дарослых з хранічнымі захворваннямі (прышчэпкі атрымалі 4 824 чалавек), асоб ва ўзросце ад 65 гадоў (2 364), школьнікаў (1 032). Актыўна ўключыліся ў прышчэпачную кампанію медработнікі (680), работнікі ўстаноў адукацыі (386), гандлю і грамадскага харчавання (420), жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергазабеспячэння, сувязі (102).

Як паведамлялася раней, для стварэння імуннай праслойкі і папярэджання эпідэміі неабходна вакцынаваць не менш за 40 працэнтаў насельніцтва раёна. На Любаншчыне гэта без малога 12 300 грамадзян.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio