На Любаншчыне набірае тэмпы ўборка азімага рапсу на зерне
На Любаншчыне набірае тэмпы ўборка азімага рапсу на зерне
Вырошчваннем дадзенай культуры сёлета займаліся дзвяць з дванаццаці
гаспадарак. Сем з іх прыступілі да абмалоту.
Згодна з аператыўнымі дадзенымі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і
харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 10 ліпеня ўжо ўбрана 390 гектараў
азімага рапсу, альбо 15% да задання.
Атрымана 552 тоны масланасення. Сярэдняя ўраджайнасць складае 14 ц/га.
Найбольшая яна ў ААТ «Забалацкі», дзе з гектара бяруць па 23 цэнтнеры.
10 ліпеня на палетках Любаншчыны працавалі 16 зернеўборачных камбайнаў.









