На Любаншчыне на раніцу 23 жніўня заданне па сяўбе азімага рапсу выканана на 88%

Общество
23 августа 2019
156
На Любаншчыне на раніцу 23 жніўня заданне па сяўбе азімага рапсу выканана на 88%
Заданне па сяўбе азімага рапсу на раніцу 23 жніўня ў Любанскім раёне выканана на 88 працэнтаў, расказалі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

Поўнасцю справіліся з пастаўленай задачай у дзвюх гаспадарках: адкрытых акцыянерных таварыствах «Забалацкі» і «БВА».

Пад азімы рапс у Любанскім раёне адведзена 3 300 гектараў. Вырошчваць «чорнае золата» будуць у адзінаццаці гаспадарках.

Перад аграрыямі стаіць задача завяршыць сяўбу азімага рапсу ў аптымальныя тэрміны - да 25 жніўня.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio