На Любаншчыне дзяржаўтаінспектары пакаралі рублём вадзіцеляў аўтамабіляў «Жыгулі» і «Аўдзі»
На Любаншчыне дзяржаўтаінспектары пакаралі рублём вадзіцеляў аўтамабіляў «Жыгулі» і «Аўдзі»
У мінулую суботу яшчэ два «бяспраўнікі» прыцягнуты да
адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь,
альбо 135 рублёў.
Пра гэта «ГЛ» паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Любанскага РАУС маёр
міліцыі Аляксей Храбрыкаў.
Так, ноччу 11 красавіка ў горадзе Любані дарожная міліцыя спыніла вадзіцеля
аўтамабіля «Жыгулі». Пры праверцы дакументаў высветлілася, што права садзіцца
за руль ён не меў.
А
вечарам таго ж дня яшчэ адзін «бяспраўнік» трапіў у поле зроку
дзяржаўтаінспекцыі ў вёсцы Забалаць. Мужчына кіраваў аўтамабілем «Аўдзі».









