На днях вальер, размешчаны на тэрыторыі Калінаўскага лясніцтва, засялілі новай партыяй аленяў

Общество
29 января 2020
175
На днях вальер, размешчаны на тэрыторыі Калінаўскага лясніцтва, засялілі новай партыяй аленяў

 

Тэндар на пастаўку жывёл выйграў Бярэзінскі лясгас.


У вальер запушчана 35 асобін, у тым ліку тры самцы, 14 самак і 18 сяголеткаў. Сродкі на набыццё аленяў выдзелены з абласнога бюджэта ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларускі лес», разлічанай на 2016-2020 гады.






   Плануецца, што каля года алені будуць знаходзіцца ў вальеры, – тлумачыць інжынер па паляўнічай гаспадарцы Любанскага лясгаса Мікалай Гінько. – Тут, у бяспецы, яны прызвычаяцца да новага месца пражывання. У маі-чэрвені самкі павінны расцяліцца. У жніўні-верасні ў жывёл пройдзе гон. А напрыканцы снежня аленяў выпусцяць на вольны выпас.




Гэта ўжо трэцяе засяленне аленямі дадзенага вальера ў межах праграмы «Беларускі лес». Пасля гадавой ператрымкі менавіта адсюль у лютым 2017 года выпусцілі на волю першую партыю жывёл у колькасці 50 асобін, яшчэ 74 асобіны – у лютым 2018 года. Адзначым, пастаўшчыком першых з’яўляўся Бярэзінскі лясгас, другіх – латвійскае прадпрыемства.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio