На аднаго хірурга і чатырох урачоў агульнай практыкі папоўніўся працоўны калектыў Любанскай райбальніцы
На аднаго хірурга і чатырох урачоў агульнай практыкі папоўніўся працоўны калектыў Любанскай райбальніцы
Штогод з пачатку жніўня працоўныя калектывы папаўняюцца
новымі супрацоўнікамі, на работу ўладкоўваюцца выпускнікі вышэйшых, сярэдне-спецыяльных
і прафесіянальных устаноў адукацыі.
Так, у Любанскую цэнтральную раённую бальніцу
прыбылі дваццаць чатыры маладыя спецыялісты. З іх пяць – пасля заканчэння
медыцынскіх універсітэтаў: адзін хірург і чатыры ўрачы агульнай практыкі.
Як паведамілі ў ЦРБ, для траіх дактароў першым месцам працы сталі ўстановы аховы здароўя ў сельскай мясцовасці – Малагарадзяціцкая і Соснаўская №1 амбулаторыі, Соснаўская ўчастковая бальніца.
Вядома ж, у райбальніцы цёпла прынялі новае папаўненне. Для маладых спецыялістаў створаны належныя ўмовы для прафесійнай дзейнасці.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.









