Механізатар ААТ «Урэцкі» Уладзімір Пацай задзейнічаны на трамбоўцы сіласу

Общество
18 сентября 2019
178
Механізатар ААТ «Урэцкі» Уладзімір Пацай задзейнічаны на трамбоўцы сіласу
 
Побач з гаспадарчымі работамі, якія зараз вядуцца ў сельгасарганізацыях Любанскага раёна – падрыхтоўка глебы, сяўба азімых культур, уборка ўраджаю бульбы і інш. – аграрыі працягваюць назапашваць кармы для грамадскага пагалоўя жывёлы на будучы зімова-стойлавы перыяд. 

Зараз асаблівая ўвага надаецца закладцы ў траншэі здробненай зялёнай масы для далейшага атрымання пажыўнага сакавітага сіласу. У чыстай вазе сёлета неабходна нарыхтаваць такога корму больш за 225 тысяч тон. Па стане на 18 верасня фактычна назапашана 110 233 тоны сіласу – гэта 49% ад запланаванага. Больш за палову задання на пазначаную дату выканалі корманарыхтоўшчыкі адкрытых акцыянерных таварыстваў «Забалацкі», «Рачэнь», «БВА» і «Урэцкі».

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама штодзённа кармавыя запасы папаўняюцца на 5 і больш тысяч тон сіласу.

У ААТ «Урэцкі» з пачатку сельскагаспадарчай кампаніі трамбуе ў траншэях зялёную масу трактарам К-701 Уладзімір Пацай. Менавіта Уладзіміру Уладзіміравічу, як аднаму з самых працалюбівых механізатараў таварыства, было даручана распачаць гэту работу, затым падключыліся іншыя, не менш вопытныя працаўнікі, у іх ліку Анатоль Катовіч, Сяргей Шаўчук.

– Зараз на рахунку сельгасарганізацыі больш за 9 тысяч тон сіласу, затрамбаванага з выкарыстаннем кансервантаў, – паведаміў выконваючы абавязкі галоўнага агранома таварыства Мікалай Трухан. – У цэлым на зімова-стойлавы перыяд у нас назапашана 19,77 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы (+3, 85 ц к. адз. да адпаведнага перыяду 2018 г.). Вядома, пакуль гэтага недастаткова, каб забяспечыць добрую зімоўку статку, таму корманарыхтоўка, як і ў іншых сельгасарганізацыях раёна, працягваецца.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio