Маршрут №2 працягнуты да бальніцы
Маршрут №2 працягнуты да бальніцы
Неаднаразова на прыём
да кіраўніка раёна С.І. Казецкага, на «прамую тэлефонную лінію» з яго ўдзелам
звярталіся жыхары вуліц Кірава, 9 Мая і іншых, суседніх з імі, з просьбай
змянення раскладу і схемы руху гарадскога маршрутнага транспарту ў накірунку ад
сельгасліцэя да райбальніцы.
Таксама ў адрас старшыні райвыканкама паступіла і пісьмо з аналагічным зместам за подпісам многіх грамадзян. Вядома ж, пытанне было ўзята на кантроль, і прымаліся неабходныя меры для яго вырашэння.
Для
вывучэння магчымасці ўнясення адпаведных карэктыў быў накіраваны зварот
дзяржаўнаму прад-
прыемству «Мінаблпасажыртранс». І вось нарэшце адміністрацыяй яго сумесна з ААТ
«Мінаблаўтатранс» прынята станоўчае рашэнне.
З 25 лютага бягучага года аўтобус машрута №2 «Ільнозавод – Арлёва» з часам адпраўлення ў 12.34 і 13.34 (ад ільнозавода) па будніх днях пасля заезду на аўтастанцыю будзе працягнуты да прыпыначнага пункта «Бальніца» і назад. Тое ж датычыць і рэйсаў у 11.55, 13.00, 17.10 (з Арлёва). У выхадныя таксама з заездам да райбальніцы будзе рухацца аўтобус гэтага маршрута, які адпраўляецца ў 12.34, 13.34 з ільнозавода, у 11.55 і 13.00 – з Арлёва.
Дадаткова
ўведзены рэйс №2А «Купалаўскі – сыркамбінат» па будніх днях. Расклад яго такі:
у 08.00 – ад аўтастанцыі, далей па вул. Кірава – праз сельгасліцэй – па вул.
Баравіка – вул. Калініна – завулку Купалаўскім; у зваротным напрамку: праз ліцэй – па вул. Кірава – да
бальніцы. Час адпраўлення ад ЦРБ – 08.19.









