Любанскі райкам ГА «БРСМ» далучыўся да рэспубліканскай акцыі па павышэнні электаральнай актыўнасці
З гэтай мэтай арганізаваны пікет. Яго ўдзельнікі,
актывісты-БРСМаўцы Юлія Лагун, Павел Бурак, Мацвей Сяргеяў. Яны раздавалі
лістоўкі, нагадвалі прахожым пра маючую адбыцца 17 лістапада бягучага года значную
палітычную падзею, запрашалі на выбары і распавядалі, што неабходна абавязкова прыняць
у іх удзел, бо важны галас кожнага грамадзяніна. Таксама актывісты знаёмілі
любанчан з работай мабільнага прылажэння «Галасую». З дапамогай дадзенага
сэрвісу магчыма даведацца, дзе размяшчаецца выбарчы ўчастак, хто з’яўляецца
вылучэнцам па той ці іншай акрузе.
Акрамя таго, падчас пікета ўсе жадаючыя маглі
пакінуць свае адказы на пытанне, якімі якасцямі павінен валодаць дэпутат, напісаць
пажаданні кандыдатам у парламентарыі. А пакуль дарослыя былі заняты такімі сур’ёзнымі
справамі, дзеткі таксама не сумавалі – з задавальненнем складвалі пазлы з
выявай вядомых мясцін нашай краіны.









