Любанская ЖКГ апрацоўвае пад’езды з выкарыстаннем антысэптыка

Общество
6 мая 2020
167
Любанская ЖКГ апрацоўвае пад’езды з выкарыстаннем антысэптыка

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі арганізуе работу жыллёва-камунальная гаспадарка.

Як паведаміў майстар па тэхнічным абслугоўванні канструкцыйных элементаў будынкаў і збудаванняў Любанскай ЖКГ Дзяніс Мянкоў, па рэкамендацыі абласнога аб’яднання наладжана апрацоўка пад’ездаў з прымяненнем дызінфіцыруючых сродкаў у шматкватэрных дамах, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, у райцэнтры і сельскай мясцовасці.

Задзейнічана дзевяць прыбіральшчыкаў памяшканняў: сем – у горадзе, па адным – у Сарачах і Атрадным. Штодзень яны, па словах спецыяліста, праціраюць антысептыкам парэнчы лесвічных маршаў, уваходныя дзверы, ручкі, дамафонныя кнопкі. А адзін раз у тыдзень працаўнікі пры дапамозе спецыяльнага абсталявання праводзяць апрацоўку аэразольным метадам. Часам жыхары шматпавярховак могуць адчуваць, заходзячы ў пад’езд дома, непрыемны пах. Але гэта неабходная мера прафілактыкі.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio