Любаншчына ў ліку першых у сталічнай вобласці распачала сяўбу ранніх яравых культур

Общество
5 апреля 2018
254
Любаншчына ў ліку першых у сталічнай вобласці распачала сяўбу ранніх яравых культур
Старт важнай сельскагаспадарчай кампаніі ў сераду далі хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства “Забалацкі”. Ва ўрочышчы Акоп яны загарнулі ў падрыхтаваную глебу ячмень гатунку “якуб” першай рэпрадукцыі. Пры спрыяльным надвор’і зярняткі хутка прарастуць, і палетак парадуе вока маладой зелянінай. Тым больш, што пры сяўбе выкананы ўсе агратэхнічныя патрабаванні, у асноўную запраўку ўнесены ў дастатковай колькасці мінеральныя тукі.

Распачаць сёлетнюю пасяўную кіраўніцтва гаспадаркі даверыла Юрыю Семянчэні. І нездарма. Вопытны, спрактыкаваны механізатар справу сваю ведае на выдатна, рознай складанай тэхнікай валодае па-майстэрску і даглядае яе па-гаспадарску. Летась Юрый Леанідавіч у эксплуатацыю атрымаў новы Фэндт-936 і пасяўны агрэгат “Pronto 8DC”. Сучасная тэхніка пры ўмелым выкарыстанні дазваляе трактарысту дасягаць высокай штодзённай выпрацоўкі і закладваць добрую аснову пад будучы каравай. Больш падрабязна чытайце ў №26 газеты ад 7-га красавіка.




pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio