Любаншчына памятае сваіх герояў

Общество
4 июля 2019
269
Любаншчына памятае сваіх герояў
 
Шырока і ўрачыста адзначылі свята Незалежнасці і 75-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Любаншчыне. А пачалося яно традыцыйна з ушанавання памяці герояў, тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба і шчаслівую будучыню для нашчадкаў.


Кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы, моладзь усклалі вянкі і жывыя кветкі ў мемарыяльным скверы Любані, а таксама да помніка Аляксея Брагіна. Напярэдадні ва ўсіх населеных пунктах, дзе маюцца памятныя знакі, абеліскі, пахаванні воінаў і партызан,таксама прайшлі мітынгі, падчас якіх жыхары аддалі даніну пашаны нашым продкам, якія адважна супрацьстаялі фашысцкай навале і кавалі агульную перамогу.


 Ужо на працягу многіх гадоў да любанчан у гэтай святой справе далучаюцца прадстаўнікі рэгіёнаў-пабрацімаў Расійскай Федэрацыі. Вось і ў гэты раз дэлегацыі Някрасаўскай муніцыпальнай акругі Яраслаўскай вобласці і Багародскага раёна Ніжагародскай вобл. ушанавалі памяць свайго земляка Аляксея Брагіна, арганізатара і кіраўніка партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей, які паказаў сябе стойкім і мужным байцом. Але яго ваенны шлях, на жаль, быў нядоўгім. Ворагі схапілі Брагіна ў кастрычніку 1941 г., і ён знайшоў свой апошні прытулак на нашай зямлі.

Пасля, ужо падчас урачыстасці на цэнтральнай плошчы горада, расіяне адрасавалі жыхарам Любаншчыны самыя шчырыя віншаванні з нагоды вялікага свята і пажадалі дабрабыту, мірнага блакітнага неба над галавой. А таксама запэўнілі, што сяброўскія сувязі паміж нашымі народамі будуць толькі ўмацоўвацца. Самыя цёплыя словы з нагоды слаўнай даты выказаў таксама першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валерый Мельнік.      Ён зазначыў, што мы ў вечным даўгу перад дзядамі і прадзедамі,дзякуючы патрыятызму, самаадданасці і калектывізму якіх была здабыта незалежнасць, а пасля ліхалецця адноўлены гарады і вёскі, фабрыкі і заводы. Задача ж маладога пакалення, нашчадкаў воінаў-вызваліцеляў, сваімі дасягненнямі прымнажаць здабыткі нашай Радзімы, забяспечваючы тым самым яе суверэнітэт. Валерый Віктаравіч зычыў бадзёрасці і аптымізму ветэранам, плёну ў працы, шчасця і дабра ўсім любанчанам.


А далей свае лепшыя музычныя нумары дарылі публіцы салісты і творчыя калектывы раённага цэнтра культуры.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio