Любанчанка стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў

Общество
1 сентября 2020
121
Любанчанка стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў

26 жніўня ў Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка», у якім спаборнічалі лепшыя юныя чытальнікі з усіх рэгіёнаў нашай краіны – пераможцы паўфіналу. Мінскую вобласць прадставілі тры школьнікі, у тым ліку Анастасія Шаплыка - вучаніца ДУА «Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна» (кіраўнік Тамара Статкевіч);

Выступленне юных чытальнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, ў склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.

Па выніках творчага спаборніцтва прадстаўніца Любаншчыны была ўзнагароджана дыпломам IIІ ступені ў 1-й узроставай катэгорыі.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio