Любанчане згулялі заключны паядынак першага круга чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе

Общество
24 августа 2020
116
Любанчане згулялі заключны паядынак першага круга чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе

Гульня прайшла ў мінулую суботу на стадыёне горада Любані.

З самага пачатку яна не задалася. Да перапынку землякі прапусцілі два галы на 15-й і 25-й мінутах. А вось у другім тайме падапечныя Мікалая Ахрэмюка першымі адправілі важны мяч у вароты саперніка (на 54-й мінуце) – вызначыўся Андрэй Вішчэня. Аднак ужо праз чатыры мінуты госці павялічылі сваю перавагу. Тым не менш менавіта гаспадары сустрэчы паставілі кропку ў матчы – на 63-й мінуце гол забіў Ілья Лагун. Такім чынам гульня завяршылася з лікам 2:3.

Перад пачаткам другога круга землякі ў рэйтынгу каманд у сваёй падгрупе «Б» займаюць перадапошні восьмы радок. Наступны паядынак любанчане правядуць 29 жніўня, у суботу, на сваім полі. Супрацьстаяць ім будуць госці – каманда «Партызан», якая выступае за Салігорскі раён. Гульня абяцае быць няпростай – будучы сапернік з’яўляецца лідарам турнірнай табліцы.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio