Любанчане захоўваюць памяць пра мужную патрыётку Феню Конанаву

Общество
2 июля 2019
401
Любанчане захоўваюць памяць пра мужную патрыётку Феню Конанаву
 
Мабыць, няма на Любаншчыне той сям’і, якую б не закранула ваеннае ліхалецце. Вялікая Айчынная пакінула свой незабыўны след на нашай зямлі, яна забрала тысячы жыццяў. Многія землякі загінулі як сапраўдныя героі. У іх ліку і Феня Конанава, мужная патрыётка, якая практычна з першых дзён вайны ўступіла ў барацьбу з ворагам.

Яна, настаўніца Нежынскай школы, аб’яднала вакол сябе вясковых камсамольцаў і стала сакратаром падпольнай арганізацыі. Феня разам з сябрамі распаўсюджвала лістоўкі, праводзіла дыверсіённую работу на дарогах, збірала для партызан зброю і боепрыпасы і інш.  Дзяўчына была смелай і рашучай. І нават калі трапіла ў палон фашыстаў не спалохалася іх здзекаў, нікога не выдала, не расказала нічога з таго, што ведала.

Феня загінула ад рук катаў, але яна стала прыкладам для многіх маладых людзей, якія ўзняліся на барацьбу з карычневай чумой. Помнікі патрыётцы ўстаноўлены ў Нежыне і ў Любані. Штогод яны добраўпарадкоўваюцца ўжо сённяшняй моладдзю. У прыватнасці, помнік у райцэнтры штогод даглядаюць прадстаўнікі прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя. З нагоды 75-й гадавіны вызвалення Беларусі яны ўшанавалі памяць адважнай зямлячкі.


 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio