Любанчане прынялі ўдзел ў першынстве Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай у праграме Алімпійскіх дзён моладзі

Общество
7 октября 2020
89
Любанчане прынялі ўдзел ў першынстве Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай у праграме Алімпійскіх дзён моладзі

Спаборніцтвы праходзілі з 1 па 3 кастрычніка ў горадзе Мінску на базе Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.


Гонар Мінскай вобласці ў складзе зборнай абаранялі любанчане Шахмар Абдулаеў (у вагавой катэгорыі 51 кілаграм) і Мікіта Беразун (55 кг). Нагадаем, трэнерам (першым трэнерам) абодвух юнакоў з’яўляецца Яўген Мафіеня.


Шахмар заняў пятае месца. А вось Мікіта здолеў падняцца на вышэйшую прыступку пьедэстала. Ён паспяхова правёў тры схваткі. І калі ў першых дзюх атрымаў упэўненую перамогу, то ў фінальнай – даволі складаную. Паядынак цягнуўся шэсць мінут – максімальна магчымы адрэзак часу. У выніку любанчанін змог набраць большую колькасць балаў, чым яго сапернік: восем супраць двух. Такім чынам, Мікіта ў чарговы раз заваяваў чэмпіёнскі тытул.


Нагадаем, юнак атрымоўвае адукацыю ў Мінскім дзяржаўным абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Летась Мікіта стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы. Дзякуючы дадзенаму высокаму дасягненню яго ўключылі ў спіс стыпендыятаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2020 год.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio