Любанчане прымуць удзел у чэмпіянаце Мінскай вобласці па міні-футболе

Общество
15 декабря 2020
107
Любанчане прымуць удзел у чэмпіянаце Мінскай вобласці па міні-футболе

На бягучых выхадных стартуе чэмпіянат Мінскай вобласці па міні-футболе сезона 2020/2021.

У спаборніцтвах возьмуць удзел сем каманд, адна з іх прадставіць Любанскі раён.

Свой першы паядынак землякі правядуць на выездзе. Яны сустрэнуцца з барысаўчанамі.

Дарэчы, за перамогу ў чэмпіянаце будуць спаборнічаць таксама каманды Стаўбцоўскага, Салігорскага, Лагойскага, Старадарожскага і Нясвіжскага раёнаў.

Нагадаем, у папярэднім сезоне ў выніковай турнірнай табліцы любанчане размясціліся на трэцім радку з шасці магчымых.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio