Любанчане дзеляцца сваімі думкамі наконт галоўнага форума краіны

Общество
12 февраля 2021
140
Любанчане дзеляцца сваімі думкамі наконт галоўнага форума краіны

 

У краіне праходзіць народнае веча. У першы дзень да ўдзельнікаў яго звярнуўся кіраўнік нашай дзяржавы. Яго прамова выклікала жывы водгук не толькі ў дэлегатаў, а і ў многіх іншых жыхароў. Сваімі думкамі на гэты конт падзялілася Таццяна Кругленя, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, жыхарка горада Любані.

– Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было змястоўным, прадметным, адрасным і эмацыянальным, з клопатам пра Бацькаўшчыну і суайчыннікаў.  Падсумаваны вынікі работы ўсіх сфер за мінулую пяцігодку і акрэслены прыярытэтныя накірункі на будучую. Усебакова абмеркаваны самыя актуальныя надзённыя пытанні. У тым ліку, што не можа не радаваць, вялікая ўвага ўдзелена перспектывам развіцця адукацыі, выхавання падрастаючага пакалення.

Упэўнена, што прыняцце новай Праграмы, канструктыўных, стваральных, дзейсных рашэнняў дазволіць справіцца з наяўнымі праблемамі, рэалізаваць усе намечаныя планы, забяспечыць далейшае развіццё краіны, усіх сфер жыццядзейнасці.



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio