Любанчане 19 мая далучацца да святкавання Дня піянерскай дружбы

Общество
19 мая 2020
126
Любанчане 19 мая далучацца да святкавання Дня піянерскай дружбы

На Любаншчыне дзейнічаюць 23 піянерскія дружыны. Яны аб’ядноўваюць практычна дзве з паловай тысячы піянераў і акцябрат. Пра гэта расказала старшыня раённага Савета грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Галіна Іёкша. У Дзень піянерскай дружбы рабяты падтрымаюць інтэрактыўны флэшмоб «Спяваем разам», падчас якога выканаюць піянерскія песні. З нагоды свята ў піянерскіх дружынах 19 мая пройдуць таксама іншыя мерапрыемствы з удзелам абмежаванага кола асоб.

Звычайна да Дня піянерскай дружбы праходзяць прыёмы рабят у рады БРПА. Вось і сёлета чырвоны гальштук планавалася павязаць чатыромстам любанчанам. Аднак у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па COVID-19 дадзеныя мерапрыемствы папярэдне перанесены на верасень.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio