Любанчанам нагадалі, што навядзенне парадку – агульная справа, а не абавязак асобнай арганізацыі

Общество
20 мая 2021
110
Любанчанам нагадалі, што навядзенне парадку – агульная справа, а не абавязак асобнай арганізацыі
Некаторыя памылкова думаюць, што ўборка тэрыторыі, якая выходзіць за межы агароджы, – абавязак работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Але гэта не так.

За падтрыманне чысціні і парадку на прылеглых да домаўладання або прадпрыемства землях нясе адказнасць у першую чаргу гаспадар. Што вызначана Пастановай Савета Міністраў №1087 «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў», а таксама Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый.

З улікам дадзеных заканадаўчых актаў і з клопатам пра тое, каб населеныя пункты былі дагледжанымі, раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне, згодна з якім вызначаны памеры тэрыторый, за якія адказваюць юрыдычныя і фізічныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. На замацаваных плошчах належыць з вясны да восені своечасова праводзіць падкошванне, уборку расліннасці, смецця, бытавых і вытворчых адходаў, а ў зімовы час – расчыстку ад снегу і наледзі.

Варта сказаць, што станоўчых прыкладаў у нашым раёне па добраўпарадкаванні нямала. Так, заўсёды радуюць вока чысцінёй і дагледжанасцю тэрыторыі каля райбальніцы, Любанскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната, крухмальнага завода і інш., каля многіх прыватных сядзіб. 



Але, на жаль, ёсць, і адмоўныя прыклады.

Кіраўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, а таксама ўласнікі дамоў не павінны забываць пра неабходнасць падтрымліваць парадак на ўласных і прылягаючых тэрыторыях. Прычым не толькі падчас суботнікаў, а рэгулярна, па меры забруджвання. Інакш пры грэбаванні патрабаванняў будуць прымацца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

На галоўным здымку: у Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы клапоцяцца пра тое, каб тэрыторыя мела дагледжаны выгляд.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio