Ліпень стаў знамянальным для дзевятнаццаці любанскіх пар, якія ў гэтым месяцы адсвяткавалі дзень нараджэння сваіх сем’яў

Общество
12 августа 2020
130
Ліпень стаў знамянальным для дзевятнаццаці любанскіх пар, якія ў гэтым месяцы адсвяткавалі дзень нараджэння сваіх сем’яў

Аддзелам загс зарэгістравана 16 шлюбаў, астатнія – сельскімі выкнаўчымі камітэтамі. Упершыню стварылі сям’ю 16 жаніхоў і 18 нявест. Сярэдні ўзрост ліпеньскіх маладажонаў саставіў 28 гадоў сярод прадстаўнікоў моцнай паловы і 24 – прыгожай. Самым маладым на момант заключэння шлюбу споўнілася па дзявятнаццаць, старэйшым жаніху і нявесце – 47 і 38 гадоў адпаведна. 

Бязмежнага і чыстага кахання, шчасця маладажонам. Няхай іх сямейнае жыццё будзе напоўнена прыемнымі момантамі і радаснымі падзеямі, узаемаадносіны будуюцца на даверы і павазе, разуменні і адкрытасці, клопаце адзін пра другога.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio