«Куста» вадзілі – вяскоўцаў дзівілі, або На Тройцу, ці, як называюць гэты дзень у народзе, Сёмуху, у Пластку штогод ладзіцца міжрэгіянальны фэст.

Общество
31 мая 2018
432
«Куста» вадзілі – вяскоўцаў дзівілі, або На Тройцу, ці, як называюць гэты дзень у народзе, Сёмуху, у Пластку штогод ладзіцца міжрэгіянальны фэст.
 
 Сабраўшыся дружнай талакою, дзяўчаты, жанчыны і мужчыны вадзілі па населеным пункце «куста», жадалі вяскоўцам дабрабыту, шчасця, здароўя, а тыя, у сваю чаргу, не забывалі аддзячыць за шчырыя словы. Пасля мерапрыемства працягнулася каля сельскага Дома культуры, куды завіталі і жыхары суседніх вёсак. Старэйшыя жанчыны на чале з дырэктарам СДК Сафіяй Каток падказвалі, якія абрады трэба выконваць на Сёмуху. Так, дзяўчаты ўпрыгожвалі галінкі бярозы рознакаляровымі стужкамі – з даўніх часоў лічыцца, што гэта дрэва надзелена асаблівай магічнай сілай, спрыяе атрыманню важкага ўраджаю і ўмацаванню здароўя. Таксама, загадаўшы запаветнае жаданне, кідалі на бярозу свае вянкі. І калі яны чапляліся там і не падалі ўніз, значыць, задуманае абавязкова павінна здзейсніцца.


 Вядома ж, артысты радавалі прысутных добрымі песнямі, запрашалі разам вадзіць абрадавыя карагоды. А напрыканцы свята па традыцыі зварылі на вогнішчы ў вялікім чыгуне яйкі, якія з’яўляюцца сімвалам плоднасці, адраджэння жыцця.


 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio