Ключавыя аспекты Паслання і Дырэктывы №1 абмеркавалі ў працоўных калектывах

Общество
18 августа 2020
153
Ключавыя аспекты Паслання і Дырэктывы №1 абмеркавалі ў працоўных калектывах

На гэтым тыдні, у чацвер, у працоўных калектывах Любаншчыны прайшоў адзіны дзень інфармавання. Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяны Аляксеевай, гаворка вялася па двух актуальных тэмах. Абмеркавалі галоўныя аспекты Паслання кіраўніка дзяржавы да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а таксама як выконваюцца патрабаванні Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі” на Міншчыне.

Зазначана, што звяртаючыся са штогадовым Пасланнем, Прэзідэнт акрэсліў прыярытэтныя накірункі развіцця краіны на бліжэйшую перспектыву ў ключавых сферах – палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай. Даў ацэнку падзеям унутры рэспублікі і за яе межамі, агучыў стратэгічна важныя задачы, рэалізацыя якіх дазволіць забяспечыць стабільнасць. Галоўная мэта – выратаваць краіну, захаваць працоўныя месцы і не знізіць даходы.

Што датычыць выканання Дырэктывы №1, то падкрэслена – работа ў гэтым накірунку вядзецца ва ўсіх арганізацыях і на прадпрыемствах Міншчыны ў адпаведнасці з зацверджаным планам. У прыватнасці, сёлета ў лютым прайшоў тыдзень бяспекі ў будаўніцтве, з 27 сакавіка па 28 красавіка – у сельскай гаспадарцы пры падрыхтоўцы і правядзенні вясновых палявых работ. Актывізавана дзейнасць мабільных груп па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства па ахове працы. З пачатку года праведзена 117 комплексных абследаванняў, маніторынгаў, падчас якіх у рэгіёне выяўлена звыш 2 800 парушэнняў, што ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працаўнікоў, і дадзены тэрмін для іх ўхілення.

У ходзе рэйдавых меапрыемстваў устаноўлена 27 фактаў  адсутнасці вартаўнікоў на рабочым месцы, 109 – знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення. Супрацоўнікамі ДАІ затрыманы 22 трактарысты-машыністы і 11 вадзіцеляў, якія нецвярозымі кіравалі транспартнымі сродкамі.

Абыякавасць і недысцыплінаванасць часам прыводзіць да сумных вынікаў. Так, за 6 месяцаў бягучага года ў цэлым па краіне адзначаецца рост (амаль на 36 працэнтаў) загінулых у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Засяроджана ўвага ва ўсіх працоўных калектывах на тым, што ў выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1 не павінна быць фармалізму. Неабходна рэалізоўваць іх больш эфектыўна, каб зберагчы жыцці і здароўе людзей.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio