Кляшчы паціху актывізуюцца, а значыць, настала пара іх асцерагацца

Общество
9 марта 2020
103
Кляшчы паціху актывізуюцца, а значыць, настала пара іх асцерагацца
 
Па стане на 9 сакавіка ва ўстановы аховы здароўя Любаншчыны зваротаў насельніцтва наконт прысмоктвання кляшчоў сёлета пакуль не паступала.  

Аднак, падкрэслілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, ужо ёсць падставы сцвярджаць, што дадзеныя павукападобныя паціху актывізуюцца, а значыць, настала пара іх асцерагацца.

На тэрыторыі Мінскай вобласці летась выяўлена 16 выпадкаў захворвання грамадзян на клешчавы энцэфаліт і 240 – на Лайм-барэліёз. У 94% выпадкаў захварэўшыя на Лайм-барэліёз не праводзілі прафілактычнага лячэння пасля ўкусу кляшча.

На Любаншчыне ў 2019 годзе за медыцынскай дапамогай наконт прысмоктвання кляшчоў звярнуліся 55 чалавек, у двух грамадзян дыягнаставаны Лайм-барэліёз.  Аналіз сведчыць, што ў 73% зарэгістраваных выпадкаў нападзенне кляшчоў адбывалася ў лясной зоне.

Абараніць сябе ад клешчавой інфекцыі не складана, падкрэсліваюць у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Галоўнае – збіраючыся на прыроду, правільна апрануцца. Асноўны прынцып – усе рэчы павінны максімальна закрываць цела. А яшчэ – карыстацца сродкамі, якія адпужваюць кляшчоў. Дадзеныя прэпараты можна набыць у аптэках і крамах.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio